Modlitwa Perunowi

You voted 1. Total votes: 3094

Kanstancin Jezawitau

МАЛІТВА ПЯРУНУ

Пярун, наш бацька! Ясны божа грому,
Даруй нам!.. Жрацы Хрыста нас ашукалі,
Мы бязьвінны! Мы табе малілісь, залатому,
Нас мячамі ксьцілі і ў вадзе купалі.

Каб мы не чапалі белых сьцен Царграда,
I каб коні нашы не тапталі вуліц Рыма,
Каб у гневе правым не скрышылі мы варага-гада, –
Нас зачаравалі зяньнямі прастолаў, ў золаце дзьвярыма.

Волю ў нас скавалі, розум атруцілі...
Сьвятой помсты ўцеху нам забаранілі...
Як краты, мы сьлеплі, мечы апусьцілі,
Для ўладык-чужынцаў мы рабамі былі...

Але ў душах нашых, у сьвятых глыбінах,
Дзе таёмна мроіць Прадчуцьцёў Парог,
Мы пабудавалі Твой аўтар ў нізінах, –
Там Ты жыў ў пашане, як наш стары бог.

Блізіцца дзень помсты... Дай нам, божа, сілы!
Мы для Сьветлай Помсты здаўна куем меч.
Памажы, Пярун, нам, бог наш грозны, мілы,
Цяць галовы гадам ад чванлівых плеч.